понедельник, 21 августа 2023 г.

“Тут жывуць людзі, якія любяць сваю зямлю”

 “Тут жывуць людзі, якія любяць сваю зямлю”

Фестываль хутка набраў абароты. Адкрыццё ўлюбёнага жыхарам Гродзеншчыны хлебнага свята "Рэцэпт сямейнага хлеба" правялі вядомыя ў вобласці гумарыстычныя персанажы Васіль і Гандзя – лаўрэаты прэстыжнай прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко Дзяніс Балабуеў і Надзея Маркевіч.

– Тут жывуць людзі, якія любяць сваю зямлю, памятаюць свае карані. Людзі, якія паважаюць традыцыі продкаў і пры гэтым заўжды імкнуцца наперад. Гэты фестываль яркае таму пацвярджэнне, – сказаў на цырымоніі адкрыцця фестывалю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. – Фестываль зусім нядаўна ўварваўся ў каляндар нашых культурных падзей, уварваўся дзякуючы лёгкай руцэ кіраўніка дзяржавы, які ў час наведвання Свіслачы даў старт рабоце арганізацыі феста. Свята аб'ядноўвае людзей розных узростаў, а таксама традыцыі, якія сыходзяць сваімі каранямі ў гісторыю нашага народа, але пры гэтым мы бачым сталы рух наперад. Гэта дазваляе нашаму рэгіёну, ды і ў цэлым нашай краіне дабівацца пастаўленых мэт, вырашаць задачы.

Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі шчыра павіншаваў свіслачан са святам і выказаў упэўненасць на добрасумленную працу на карысць народа:

– Адзін з галоўных герояў мастацкага фільма “Сын пекара” сказаў, што пякарня – гэта месца, дзе нараджаюцца цуды. І менавіта візіт нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на свіслацкую пякарню паспрыяў брэнду “Бацькава булка”, – сказаў Аляксандр Людвігавіч. – Ужо другі год запар запар мы святкуем свята нараджэння хлеба. Я хачу сказаць шчырыя словы ўдзячнасці працавітым жанчынам свіслацкай пякарні за іх пяшчоту, працавітасць, любоў і ласку, з якой яны гэтую прадукцыю рыхтуюць. Свіслацкі пекар – самы лепшы лекар. Вашу працу менавіта так ацэньваюць землякі. Тыя, хто працуе рукамі, іх называюць рабочымі. Тыя, хто працуе рукамі і галавой, іх называюць майстрамі. А тыя, хто працуе рукамі, галавой і сэрцам, іх называюць пекарамі. Дзякуй вам вялікі, пекары з Міншчыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны, Гродзеншчыны, з усіх куткоў нашай Беларусі, што прыехалі сюды. Дзякуй за вашы шчырыя сэрцы і працавітыя рукі. Са святам усіх!

Самыя яркія падзеі разгарнуліся на галоўнай плошчы горада, дзе госці ўрачыстасці маглі не толькі прыняць удзел у займальных конкурсах, творчых майстар-класах і захапляльных спаборніцтвах, але і прадэгуставаць лепшыя хлебабулачныя вырабы прафесійных пекараў з усіх рэгіёнаў краіны.






Крыніца "Свіслацкая газета"

Комментариев нет:

Отправить комментарий