Які ж каравай-фэст без караваяў. Ужо другі год на свяце праводзіцца конкурс пекараў-аматараў пад назвай «Матулін каравай».
Як і летась, вочы разбягаліся ад разнастайнасці караваяў. Адно аб’ядноўвала кулінарныя шэдэўры – усе яны прыгатаваны з любоўю. Гэта якасць ў прыгатаванні вырабу перадалі майстрыхам іх мамы і бабулі. Нездарма конкурс названы з такой любоўю да матуліных рук, якія ўкладвалі ў сваё тварэнне ласку і любоў.
Канкурсанткі спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай». Кожная каравайніца прадстаўляла свой выраб, а журы ацэньвала яго смакавыя якасці, арыгінальнасць прэзентацыі, афармленне і ўнікальнасць рэцэптуры.
У намінацыі «Сучасны каравай» пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА «Дзіцячы сад №1 г.Свіслач» атрымала дыплом ІІ ступені, а пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА «Сярэдняя школа №1 імя М.П.Масонава г.Свіслач» - дыплом ІІІ ступені.
Комментариев нет:
Отправить комментарий