понедельник, 21 августа 2023 г.

Каму пад сілу «Бацькава міля»?

 Самая вясёлая і пры гэтым самая хлебная эстафета краіны «Бацькава міля» стартавала да ўрачыстага адкрыцця свята. На вуліцы Леніна сабраліся як удзельнікі спаборніцтва, так і балельшчыкі.

У эстафеце прынялі ўдзел 15 каманд. Пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў у спрыце, хуткасці, знаходлівасці спаборнічалі прадстаўнікі УСП «Новы Двор-Агра», Свіслацкага РАНС, УСП «Саўгас «Вялікасельскі», Свіслацкага раёна газазабеспячэння, УП «ВМК-АГРА», ААТ «Акр-Агра», СШ № 2. ім. М. П. Масонава, Свіслацкага лясніцтва, РУП ЖКГ, Навадворскай СШ, Поразаўскай СШ, КПУП «Свіслацкая сельгастэхніка», КСУП «Ханчыцы-Нёман», раённая бальніца, Свіслацкага раёна электразабеспячэння. 

Нягледзячы на ​​спякоту, ігракі імкнуліся не падвесці каманду, хутка праходзячы этапы «Зерназбор», «Мяшкі ў рэшаце», «Вілкамі – чыгунок», «Абмалот», «Курыныя забегі», «Каравай, каравай, каго хочаш – выбірай».

Лепшых вызначыць журы. Каманда-пераможца і каманды-прызёры будуць адзначаны дыпломамі і атрымаюць грашовую ўзнагароду. У шасці намінацыях прадугледжаны і заахвочвальныя прызы.








Комментариев нет:

Отправить комментарий