Шмат гадоў назад нямецка-фашысцкія захопнікі адабралі ў нашай зямлячкі Валянціны Марчанка самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека – маці. Валянціна Іосіфаўна ўжо даўно на заслужаным адпачынку, але яе сэрца да гэтай пары крываточыць ад жудасных успамінаў, якія выпалі на долю тых, каго мы завем “дзеці вайны”.
Прабеглі, праляцелі гады-гадочкі. Даўно павырасталі яе былыя вучні, зараз водзяць у школу ўжо сваіх унукаў. Валянціна Іосіфаўна з цеплынёю ўспамінае тыя часы, і нават па начах ёй часам сніцца, што ідзе ў клас, дзе чакаюць яе маленькія першакласнікі і іх цікаўныя вочкі глядзяць ёй прама ў душу.
І зараз яна не сядзіць склаўшы рук, і не губляе бадзёрасці і аптымізму. Доўгі час была ўдзельніцай фальклорнага калектыву “Крынічанька”, добра спявае, прымае актыўны ўдзел ў розных мерапрыемствах. Час наклаў адбітак на твар Валянціны Іосіфаўны, хоць і праз той адбітак нельга не ўбачыць той прыгажосці, якую не здолее сцерці ніякі час. Так, усё ў яе жыцці склалася паспяхова. Выраслі чулыя дзеці, падарылі цудоўных унукаў. Але… У яе добрых блакітных вачах, дагэтуль засталіся боль і смутак перажытых ваенных гадоў і горыч памяці. Памяці аб апаленым дзяцінстве.
– Мы жылі да вайны ў Жыткавічах. Я, мама, тата і малодшая сястрычка Зіна. Сям’я ў нас была дружная. Тата маму шанаваў, нас вельмі любіў. Працаваў інжынерам на нейкім заводзе, не памятаю дакладна на якім, а мама – бухгалтарам. Калі пачалася вайна, тата адразу пайшоў у партызаны. Вакол нас былі палескія лясы, шмат хто партызаніў. Тата быў у брыгадзе Васіля Каржа. Быў такі вядомы камандзір партызанскага атрада. А недалёка ад нас жыў сусед-здраднік. Гэта ён данёс немцам, што наш тата ў партызанах. А фашысты ж лютавалі. Схапілі маму, павезлі некуды. Мы, малыя, засталіся дома. І хто ведае, што з намі было б, каб нас не забрала цётка. Завязла да бабулі з дзядулем у вёску Людзеневічы. Потым і туды немцы прыйшлі, шукалі партызанскіх дзяцей. Але бабуля нас у падпечак схавала. Там яна трымала курэй зімою. Загадала сядзець ціхенька, каб нават не варушыліся. Сястрычцы было ўсяго два гадкі, а яна ўжо разумела ўсё, і мы, як мышкі, сядзелі. Немцы доўга шукалі, усё папераварочвалі, але не знайшлі, дзякуй Богу.
Я да сёння памятаю, як страшна было. Сэрца так стукала, здавалася, што ўва ўсім доме было чуваць.
Маму нашу доўга ў нямецкіх засценках мучылі, білі, здзекваліся, а потым павезлі на расстрэл. Яна на возе сядзела і ўсё крычала: “Дзетанькі мае, дачушкі мае…” Гэта нам потым ужо людзі расказалі, хто бачыў. А цётку, што нас забрала, прымусілі малако на падводзе вазіць немцам у другую вёску. І аднойчы яна пад бамбёжку папала. Адарвала ёй нагу, а яна ж маладзенькая была зусім, яшчэ не замужам. Так усё жыццё на кулях і хадзіла.
Голадна было вельмі. Мы не маглі дачакацца, калі крапіва вырасце ці лебяда. А немцы, нелюдзі, зганялі нас, галодных дзяцей, а самі перад намі пасядуць і намазваюць масла на хлеб ці на булку. Знарок, каб нам яшчэ больш есці хацелася. Ці ж гэта не здекі?! – задаецца рытарычным пытаннем Валянціна Марчанка.
– Тата наш пасля вайны ажаніўся другі раз. Нашай другой мамай стала сястра Героя Савецкага Саюза Леаніда Кляцкова. Вельмі добрай была, ніколі нас не крыўдзіла, шкадавала, любіла як родных. Нічога не змянілася, калі яна браціка нам нарадзіла. Ніколі не дзяліла нас: хто свой, хто чужы. Я старэйшай была, дык ва ўсім ёй дапамагала. Мамай мы яе хутка сталі зваць. Яна сачыла, каб мы добра вучыліся, каб з нас прыстойныя людзі выраслі, каб дастойную адукацыю атрымалі, потым прафесію, – расказввае Валянціна Іосіфаўна.
– А тата пасля вайны Ленінградскую інжынерную акадэмію скончыў, паважаным чалавекам быў. На жаль, даўно ўжо няма і таты, і мамы. А той мамы, што нарадзіла нас, нават і магілкі няма. Тата доўга спрабаваў знайсці, але ўсё марна. Мы кожны год вазілі кветкі на брацкую магілу. У мяне засталася толькі даваенная фотакартка, дзе зняты мама з татам. Часта гляджу на яе, успамінаю, якой яна была добрай, як любіла нас, шкадавала. Казкі расказвала, песні спявала. Мусіць, ад яе мне голас перадаўся, таксама спяваць люблю. І наогул, люблю жыццё, люблю людзей, краіну сваю люблю. Няма нідзе ў свеце такога цудоўнага краю, як наша Беларусь. Але вайну ніколі не забуду, пакуль сэрца будзе біцца. Часам гляджу кіно пра вайну, закрыю вочы і, здаецца, чую, як сабакі брэшуць, як немцы ядуць хлеб з маслам і рагочуць, паглядаючы на нас, галодных дзяцей. Такое ніколі не забудзецца.
Валянціна Іосіфаўна сядзіць на канапе, трошкі схіліўшы галаву і яе блакітныя вочы напоўнены слязьмі. Я гляджу на яе і бачу перад сабою маленькую, светлагаловую дзяўчынку, якой давялося перажыць невымоўны страх, хаваючыся ад фашысцкіх злыдняў пад печчу, даведаўшыся пра смерць мамы, спазнаўшы, што такое голад і холад. Па яе слядах хадзіла смерць і, гэта цуд, што прайшла міма. Я патрывожыла яе даўнюю рану, прымусіла крываточыць. Бо час такія раны не залечвае, толькі пакідае жудасныя рубцы, а яны баляць да дзён апошніх.
Жыццё прысвяціла дзецям
Даўно ведаю гэтую добрую, чулую, прыстойную жанчыну. Усё сваё жыццё прысвяціла яна дзецям – працавала настаўніцай пачатковых класаў. Яна вельмі любіла дзяцей, шкадавала, як можа шкадаваць хіба толькі мама, аддавала ім усю цеп-лыню свайго добрага сэрца, вучыла быць шчырымі, чулымі, добразычлівымі. Нават сёння, праз шмат гадоў, яе першыя вучні памятаюць сваю настаўніцу з лагоднай усмешкай і ціхім голасам. Яна не ўмела крычаць на дзяцей, магла растлумачыць ім тое, што цяжка было зразумець, па шмат разоў і вельмі цешылася любым, нават самым маленькім поспехам сваіх вучняў. Кожны раз, калі развітвалася з імі, аддаючы другім настаўнікам у старэйшыя класы, нібы ад сэрца адрывала.Прабеглі, праляцелі гады-гадочкі. Даўно павырасталі яе былыя вучні, зараз водзяць у школу ўжо сваіх унукаў. Валянціна Іосіфаўна з цеплынёю ўспамінае тыя часы, і нават па начах ёй часам сніцца, што ідзе ў клас, дзе чакаюць яе маленькія першакласнікі і іх цікаўныя вочкі глядзяць ёй прама ў душу.
І зараз яна не сядзіць склаўшы рук, і не губляе бадзёрасці і аптымізму. Доўгі час была ўдзельніцай фальклорнага калектыву “Крынічанька”, добра спявае, прымае актыўны ўдзел ў розных мерапрыемствах. Час наклаў адбітак на твар Валянціны Іосіфаўны, хоць і праз той адбітак нельга не ўбачыць той прыгажосці, якую не здолее сцерці ніякі час. Так, усё ў яе жыцці склалася паспяхова. Выраслі чулыя дзеці, падарылі цудоўных унукаў. Але… У яе добрых блакітных вачах, дагэтуль засталіся боль і смутак перажытых ваенных гадоў і горыч памяці. Памяці аб апаленым дзяцінстве.
Вайна застала ў трохгадовым узросце
Валя Гарбуз (Валянціна Іосіфаўна Марчанка) нарадзілася 13 мая 1938 года за 3 гады 1 месяц і 9 дзён да вайны ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці.– Мы жылі да вайны ў Жыткавічах. Я, мама, тата і малодшая сястрычка Зіна. Сям’я ў нас была дружная. Тата маму шанаваў, нас вельмі любіў. Працаваў інжынерам на нейкім заводзе, не памятаю дакладна на якім, а мама – бухгалтарам. Калі пачалася вайна, тата адразу пайшоў у партызаны. Вакол нас былі палескія лясы, шмат хто партызаніў. Тата быў у брыгадзе Васіля Каржа. Быў такі вядомы камандзір партызанскага атрада. А недалёка ад нас жыў сусед-здраднік. Гэта ён данёс немцам, што наш тата ў партызанах. А фашысты ж лютавалі. Схапілі маму, павезлі некуды. Мы, малыя, засталіся дома. І хто ведае, што з намі было б, каб нас не забрала цётка. Завязла да бабулі з дзядулем у вёску Людзеневічы. Потым і туды немцы прыйшлі, шукалі партызанскіх дзяцей. Але бабуля нас у падпечак схавала. Там яна трымала курэй зімою. Загадала сядзець ціхенька, каб нават не варушыліся. Сястрычцы было ўсяго два гадкі, а яна ўжо разумела ўсё, і мы, як мышкі, сядзелі. Немцы доўга шукалі, усё папераварочвалі, але не знайшлі, дзякуй Богу.
Я да сёння памятаю, як страшна было. Сэрца так стукала, здавалася, што ўва ўсім доме было чуваць.
Маму нашу доўга ў нямецкіх засценках мучылі, білі, здзекваліся, а потым павезлі на расстрэл. Яна на возе сядзела і ўсё крычала: “Дзетанькі мае, дачушкі мае…” Гэта нам потым ужо людзі расказалі, хто бачыў. А цётку, што нас забрала, прымусілі малако на падводзе вазіць немцам у другую вёску. І аднойчы яна пад бамбёжку папала. Адарвала ёй нагу, а яна ж маладзенькая была зусім, яшчэ не замужам. Так усё жыццё на кулях і хадзіла.
Голадна было вельмі. Мы не маглі дачакацца, калі крапіва вырасце ці лебяда. А немцы, нелюдзі, зганялі нас, галодных дзяцей, а самі перад намі пасядуць і намазваюць масла на хлеб ці на булку. Знарок, каб нам яшчэ больш есці хацелася. Ці ж гэта не здекі?! – задаецца рытарычным пытаннем Валянціна Марчанка.
“Такое не забудзецца”
Жанчына расказала, што пасля захварэла на тыф. Бабуля лячыла яе маленькую народнымі сродкамі, дзе там было лекі браць. Пасля яшчэ доўга вельмі слабенькай была. Але, відаць, не час было паміраць.– Тата наш пасля вайны ажаніўся другі раз. Нашай другой мамай стала сястра Героя Савецкага Саюза Леаніда Кляцкова. Вельмі добрай была, ніколі нас не крыўдзіла, шкадавала, любіла як родных. Нічога не змянілася, калі яна браціка нам нарадзіла. Ніколі не дзяліла нас: хто свой, хто чужы. Я старэйшай была, дык ва ўсім ёй дапамагала. Мамай мы яе хутка сталі зваць. Яна сачыла, каб мы добра вучыліся, каб з нас прыстойныя людзі выраслі, каб дастойную адукацыю атрымалі, потым прафесію, – расказввае Валянціна Іосіфаўна.
– А тата пасля вайны Ленінградскую інжынерную акадэмію скончыў, паважаным чалавекам быў. На жаль, даўно ўжо няма і таты, і мамы. А той мамы, што нарадзіла нас, нават і магілкі няма. Тата доўга спрабаваў знайсці, але ўсё марна. Мы кожны год вазілі кветкі на брацкую магілу. У мяне засталася толькі даваенная фотакартка, дзе зняты мама з татам. Часта гляджу на яе, успамінаю, якой яна была добрай, як любіла нас, шкадавала. Казкі расказвала, песні спявала. Мусіць, ад яе мне голас перадаўся, таксама спяваць люблю. І наогул, люблю жыццё, люблю людзей, краіну сваю люблю. Няма нідзе ў свеце такога цудоўнага краю, як наша Беларусь. Але вайну ніколі не забуду, пакуль сэрца будзе біцца. Часам гляджу кіно пра вайну, закрыю вочы і, здаецца, чую, як сабакі брэшуць, як немцы ядуць хлеб з маслам і рагочуць, паглядаючы на нас, галодных дзяцей. Такое ніколі не забудзецца.
Валянціна Іосіфаўна сядзіць на канапе, трошкі схіліўшы галаву і яе блакітныя вочы напоўнены слязьмі. Я гляджу на яе і бачу перад сабою маленькую, светлагаловую дзяўчынку, якой давялося перажыць невымоўны страх, хаваючыся ад фашысцкіх злыдняў пад печчу, даведаўшыся пра смерць мамы, спазнаўшы, што такое голад і холад. Па яе слядах хадзіла смерць і, гэта цуд, што прайшла міма. Я патрывожыла яе даўнюю рану, прымусіла крываточыць. Бо час такія раны не залечвае, толькі пакідае жудасныя рубцы, а яны баляць да дзён апошніх.
ИСТОЧНИИК: “Нашу маму расстралялі” (svisgaz.by)
Комментариев нет:
Отправить комментарий