13 мая члены пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна, вучні і жыхары аграгарадка прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства настаўнік гісторыі Яблакаў Павел Андрэевіч расказаў аб гісторыі дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, значэнні элементаў герба і сцяга, а таксама аб важнасці ўшанавання дзяржаўнай сімволікі для захавання нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Напрыканцы мітынга ўдзельнікі ўсклалі святочную гірлянду да помніка "Воін і партызанка".
Комментариев нет:
Отправить комментарий