Святкуе з асаблівым пачуццём. Бо гэта самы святочны дзень нашай краіны. Дзень, закліканы аб’яднаць усю нацыю. Дзень, напоўнены гонарам за гісторыю Беларусі, верай у яе будучыню. 3 ліпеня мы разам з усімі суайчыннікамі адчуваем сябе адзінымі з лёсам Беларусі. Сёння мы святкуем 79-гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас гэта свята заўсёды застанецца сведчаннем мужнасці, гонару і стойкасці нашага народа.
Святочная праграма Дня Незалежнасці ў райцэнтры пачалася ўрачыстым мітынгам. Людзі ў прыгожым убранні, з сцяжкамі, шарыкамі і кветкамі сабраліся на гарадской плошчы.
– Наша краіна міралюбівая сучасная дзяржава, і мы памятаем, што незалежнасць Рэспублікі Беларусь у поўнай меры заснавана на заслугах пакалення пераможцаў, тых, хто, ахвяруючы самым дарагім, – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю мір і незалежнасць, – звярнуўся да прысутных першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Грыцкевіч.
Ён таксама адзначыў, што сёння наша краіна і ўвесь беларускі народ перажываюць няпросты перыяд. Толькі разам кожнадзённай працай, творчасцю і талантам мы робім усё для ўмацавання роднай краіны і нашага раёна.
Пасля хвіліны маўчання свіслачане ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий