Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
У Ханявіцкай сярэдняй школе Свіслацкага раёна традыцыйным стала віншаванне з гэтай памятнай датай. У калектыве ўжо шмат гадоў працуюць Грыц Віктар Іванавіч і Свістун Мікалай Мікалаевіч, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане.
Напярэдадні работнікі ўстановы сабраліся ў школьным краязнаўчым музеі, каб выказаць ім словы глыбокай павагі і ўдзячнасці за праяўленую мужнасць, а таксама пажадаць моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Шкодзіч Ж.В. і намеснік старшыні прафкама Тарановіч Т.М. уручылі воінам - інтэрнацыяналістам грашовыя падарункі. Вельмі сімвалічна, што на сустрэчу некаторыя дарослыя прыйшлі разам са сваімі дзецьмі, якія таксама далучыліся да віншаванняў. Яны прачыталі вершы і ўручылі паштоўкі. Для маладога пакалення - гэта яркі прыклад вернасці воінскаму абавязку, сапраўдны ўрок мужнасці і гонару. Сустрэча атрымалася шчырай і душэўнай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий