Настаўнікі – героі Вялікай Айчыннай вайны Свіслаччыны

Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у лёсах людзей, стала суровым выпрабаваннем  і для настаўнікаў. Прайшоўшы кожны свой франтавы шлях, яны ўнеслі вялікі ўклад у разгром фашызму і аднаўленне краіны пасля ваеннага ліхалецця.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Ханявіцкая сярэдняя школа Свіслацкага раёна” Шкодзіч Жанай Васільеўнай, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, сумесна з навучэнкай 7 класа Саўко Верай, быў распрацаваны праект “Настаўнікі – героі Вялікай Айчыннай вайны: памятаем, цэнім, раўняемся”, у якім расказваецца пра лёс настаўнікаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх баявы і працоўны подзвіг. Вынікам работы над праектам стала стварэнне інтэрактыўнай карты пра дзейнасць настаўнікаў-герояў Вялікай Айчыннай вайны Свіслаччыны.

Ваенны і працоўны подзвіг настаўнікаў-франтавікоў Свіслаччыны – гэта яркі прыклад мужнасці, гераізму, адданасці сваё прафесіі. М. А. Корань, М.І. Сончык, М. П. Налівайка, Б. І. Лях, А. К. Курбат, М. Ф. Цагельнік, В. М. Рыжы, В.В. Кухарык – іх імёны навечна ўпісаныя ў летапіс Вялікай Перамогі.

Побач з настаўнікамі-мужчынамі на вайне змагаліся і жанчыны-настаўнікі. Як прыклад – гэта Ніна Міхайлаўна Цітарэнка і Вера Лукянаўна Лічык.

Настаўнікі – героі Вялікай Айчыннай вайны Свіслаччыны былі паважанымі і цудоўнымі людзьмі, сапраўднымі прафесіяналамі ў сваё справе, граматнымі кіраўнікамі, мудрымі дарадцамі. Іх жыццё на карысць Бацькаўшчыне – сапраўдны арыенцір для маладога пакалення.

Спасылка на інтэрактыўную карту: https://www.viber.com/invite/286bd732186cada042389039e0addcd4ac65cfb71c199490e6e7cee1f8874a94

Сёння на Свіслаччыне не засталося ніводнага ветэрана. Памяць пра іх подзвіг, баявы і працоўны, нязменная і павінна захоўвацца, каб моладзь ведала і памятала пра тыя страшныя падзеі нашай гісторыі, а галоўнае, каб ніколі не перарывалася сувязь пакаленняў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий